ПРИЕМ В ГИМНАЗИЮ
Указом Президента Республики Беларусь от 25 января 2018 г. № 30 «О приеме в учреждения общего среднего образования и обучении в них», в целях создания равных условий для получения общего среднего образования усовершенствован порядок приема в гимназии, гимназии-интернаты, гимназии – колледжи искусств. Документом отменена сдача вступительных испытаний при приеме для получения базового образования в гимназиях.
В соответствии с решением Щучинского районного исполнительного комитета от 23 марта 2018г. №252 «Аб замацаванні жылых дамоў за ўстановамі адукацыі» за гимназией, как и за другими учреждениями города Щучина, закреплен микрорайон.
Дополнительную информацию можно узнать по тел.75884.
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
20.12.2011 N 283
ПАЛАЖЭННЕ
АБ УСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI
(в ред. постановлений Минобразования от 04.02.2014 № 9,
от 10.04.2014 № 38, от 27.11.2017 № 148, от 03.03.2018 № 10)
ГЛАВА 7
ПРЫЁМ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI
78. Прыём асоб ва ўстанову адукацыi для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з кантрольнымi лiчбамi прыёму, патрабаваннямi да напаўняльнасцi класаў, устаноўленымi пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў.
79. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад'яўленнi ёю пасведчання аб нараджэннi або дакумента, якi сведчыць пра асобу, i медыцынскай даведкi аб стане здароўя, калi iншае не прадугледжана артыкулам 159 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi i дадзеным Палажэннем. Ад iмя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўнiком.
81. Ведамасцю гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi пацвярджаецца атрыманне асобай пачатковай адукацыi, якая дае права на працяг адукацыi на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi пры прыёме ў V клас.
82. Даведкай аб навучаннi пацвярджаецца частковае засваенне асобай зместу адукацыйнай праграмы:
пачатковай адукацыi пры прыёме ў II - IV класы;
базавай адукацыi пры прыёме ў VI - IX класы;
сярэдняй адукацыi пры прыёме ў XI (XII) клас;
83. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi, даведка аб навучаннi прад'яўляюцца асобай, а ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi перадаецца ўстановай адукацыi, у якой гэта асоба атрымала пачатковую адукацыю, па запыце ўстановы адукацыi, у якую асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падала заяву пры прыёме ў V клас. Ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi можа прад'яўляцца асобай.
95. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ва ўстановах адукацыi, асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падае заяву на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыi ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жнiўня года прыёму пры прыёме ў I - XI класы (у тым лiку пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых жа ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi.